Да 25 гадоў пагражае кіроўцу за наезд на супрацоўнікаў МУС 11 жніўня

Да 25 гадоў пагражае кіроўцу за наезд на супрацоўнікаў МУС 11 жніўня

Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы пра наезд на супрацоўнікаў МУС, які адбыўся ўначы 11 жніўня. Абвінавачанаму мінчуку пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, перадае БЕЛТА.

Паводле следства, каля гадзіны ночы 24-гадовы кіроўца ехаў на BMW па вуліцы Прытыцкага. Як заяўляюць следчыя, хлопец накіраваў свой аўтамабіль на групу супрацоўнікаў міліцыі, якія былі ў форме і стаялі да яго спінай. Перад гэтым ён, маўляў, зняў рэгістрацыйныя знакі з аўто.

Пасля гэтага ён уцёк з месца здарэння. Гаворыцца, што пры наездзе пацярпелі пяць вайскоўцаў унутраных войскаў МУС ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў.

На наступны дзень мінчук падаў заяву пра ўгон аўтамабіля. Аднак следства выявіла, што ўладальнік утапіў сваю машыну ў вадаёме. 

На хлопца пачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і па ч. 1 арт. 14 і арт. 362 (замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Яму пагражае ад 10 да 25 гадоў зняволення. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі