Да +27 і вецер, што валіць з ног. Надвор'е на 16 чэрвеня
Прагноз надвор'я
У нядзелю, 16 чэрвеня ў Беларусі будзе ветрана, але цёпла: да плюс 27 градусаў. Уночы будзе пераменная воблачнасць, але без ападкаў. Удзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы.
Тэмпература ўночы складзе ад +7 да +13 градусаў, а па паўднёвым усходзе Беларусі — да +16. Удзень паветра прагрэецца да +22...+27 градусаў.
Уночы і раніцай месцамі — слабы туман. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.