Да амбасады Турцыі ў Мінску прынеслі кветкі (фота)

Да амбасады Турцыі ў Мінску прынеслі кветкі (фота)

Ля амбасады Турцыі ў Мінску 29 чэрвеня з'явіліся кветкі на знак салідарнасці з трагедыяй у аэрапорце Стамбула. Як паведамлялася, у выніку тэракту ў міжнародным аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле загінула больш за 40 чалавек. Параненымі лічацца больш за 230 чалавек.

Перастрэлка і выбухі ў аэрапорце адбыліся позна ўвечары 28 чэрвеня. Адразу нападнікі адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым падарвалі сябе. Міністр юстыцыі Турцыі Бекір Боздаг заявіў, што за нападам стаяць тры смяротнікі.

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, нашыя суграмадзяне ў выніку тэракта не пацярпелі.

Да амбасады Турцыі ў Мінску прынеслі кветкі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі