Да дзвюх тысяч беларускіх параў у наступным годзе змогуць бясплатна зрабіць ЭКА

З наступнага года беларускія пары маюць права на адну бясплатную спробу ЭКА / sb.by​
З наступнага года беларускія пары маюць права на адну бясплатную спробу ЭКА / sb.by​

Каля дзвюх тысяч беларускіх параў, у якіх не атрымліваецца зачаць дзіця, змогуць у наступным годзе бясплатна прайсці працэдуру ЭКА.  Гаворка ідзе, праўда, пра адну спробу. Каля паловы гэтых выпадкаў прыме ў сябе Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця", паведаміў журналістам дырэктар цэнтра Сяргей Васільеў.

"У адпаведнасці з указам №171 мы пачынаем з наступнага года бясплатнае ЭКА. Усяго плануецца да дзвюх тысяч цыклаў, з іх адна тысяча ў нашым цэнтры",цытуе Васільева агенцтва БЕЛТА.

ЭКА ў "Маці і дзіця" выконваюць і цяпер, але як платную паслугу. Рэзультатыўнасць складае больш за 43%. Права на адну бясплатную спробу ЭКА для пар, якія маюць праблемы з зачаццем дзіцяці, прадугледжвае ўказ №171 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян".

На бясплатнае ЭКА змогуць прэтэндаваць пары пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў. Пры гэтым і муж, і жонка мусяць быць грамадзянамі Беларусі, а жонцы не павінна быць больш за 40 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі