Да галадоўкі бабруйчан далучыўся яшчэ адзін рабочы

Таксама пра падтрымку акцыі заявілі два раней звольненыя работнікі заводу, перадае БелаПАН са словаў старшыні прафсаюзнай пярвічкі Міхаіла Кавалькова. Па яго словах, на працоўных месцах галадаюць Сяргей Пічугаў, Ірына Коршунава, Генадзь Лабачоў, Аксана Кернажыцкая і цяпер далучыўся Віктар Восіпаў.



Як паведамляла Еўрарадыё, 25 сакавіка Кавалькоў і яшчэ чатыры работнікі завода абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку. Галадоўка папераджальная, яна працягнецца тры дні. Старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускаюць на тэрыторыю прадпрыемства, галадае каля прахадной. Тры актывісты прафсаюзу падтрымліваць акцыю пратэсту на сваіх працоўных месцах.



Яны кажуць, што адміністрацыя прадпрыемства не выконвае дасягнутыя ў студзені дамоўленасці пра пачатак перамоваў па калектыўнай дамове.



Між тым, кажа Кавалькоў, адміністрацыя завода ніяк не адрэагавала на галадоўку сваіх работнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі