Да канца тыдня ў Беларусі будзе дажджлівае і халоднае надвор’е

Да канца тыдня ў Беларусі будзе дажджлівае і халоднае надвор’е

Да канца тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае і дажджлівае надвор’е. Пра гэта паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметьэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асярлоддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Сёння ў краіне хмарнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, на поўдні — моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 7-12 метраў за секунду, у многіх раёнах парывы да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра складзе 9-14 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца дажджы, уначы ў асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні 7-12 метраў за секунду, уначы і раніцай па паўночна-заходняй палове парывы да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, удзень — 8-15 градусаў.

У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі таксама будзе дажджліва. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 9 градусаў цяпла, удзень — 5-12 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі