Да пачатку 2024 года Мінадукацыі ўнясе змены ў дамову аб платным навучанні

Андрэй Іванец

Андрэй Іванец / sb.by

Да пачатку 2024 года Міністэрства адукацыі ўнясе змены ў дамовы аб атрыманні платнай  адукацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства са спасылкай на міністра Андрэя Іванца.

Ужо цяпер у дамове, якую заключаюць студэнты-бюждэтнікі, ёсць пункт, у якім прапісваюцца выдаткі бюджэту. Мінадукацыі ўнясе адпаведную інфармацыю ў дамовы са студэнтамі-платнікамі ва ўніверсітэтах і каледжах.

Сённяшнія студэнты-платнікі пазбегнуць абавязковага размеркавання, а вось тым, хто паступіць пасля ўвядзення новых нормаў, давядзецца адпрацаваць па размеркаванні.

Раней Іванец неаднаразова казаў, што студэнты-платнікі кампенсуюць выдаткі на навучанне на ўзроўні 50-70%. Ён заявіў, што платнае навучанне ў Беларусі — "гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі"

Таксама Міністэрства адукацыі прапрацоўвае павышэнне кошту аплаты. Міністр адукацыі заявіў, што інфляцыя і рост заробкаў летась склалі 16%, а цэны на навучанне падняліся толькі на 7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі