Сённяшнія студэнты-платнікі пазбегнуць абавязковага размеркавання — Іванец
Выпускнік
Сённяшнія студэнты-платнікі не трапяць пад абавязковае размеркаванне. Гэтая норма закране толькі тых, хто паступіць вучыцца пасля ўступлення ў сілу новага закона. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
"Змены ў заканадаўчую базу закрануць тых, хто будзе паступаць у нашы ўніверсітэты альбо каледжы пасля ўступлення ў сілу гэтых нормаў, гэта значыць тых, хто сёння навучаюцца на платным, гэтая навацыя тычыцца не будзе. Аднак скарыстацца правам на атрыманне першага працоўнага месца яны могуць", — цытуе БЕЛТА словы міністра.
Таксама Іванец заявіў, што адпрацоўка па размеркаванні не можа быць меншай за два гады: "Для таго, каб малады спецыяліст адбыўся, неабходна не менш за два гады".
Міністр называе платную адукацыю "формай сацыяльнай падтрымкі моладзі". Пра ўвядзенне адпрацоўкі для студэнтаў-платнікаў ён гаварыў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 21 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.