Да пачатку сухой галадоўкі Уладзіміра Мацкевіча засталіся тры дні
Восьмы дзень у мінскім СІЗА №1 трымае галадоўку філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, Мацкевіч з 14 лютага пачне сухую галадоўку.
Палітвязень знаходзіцца за кратамі ўжо больш за паўгода. Яго вінавацяць у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.