Да пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў дададзены яшчэ адзін Telegram-канал
Распаўсюджваць інфармацыю з экстрэмісцкіх каналаў забаронена / Ілюстрацыйнае фота
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Жодино для Жизни" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Жодзіна. Суд цалкам яе задаволіў.
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш чым дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер экстрэмісцкімі матэрыяламі была прызнаная інфармацыйная прадукцыя суполак у мэсэнджары Telegram "ВСЕ НАРУШЕНИЯ!", "ОСР", "ВСЕ НАРУШЕНИЯ! Chat".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.