Да перамоваў "нармандскай чацвёркі" далучыліся дыпламаты
Але падрабязнасцяў пра дэталі перамоваў няма.
Перамовы прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі, Францыі Франсуа Аланда, Расіі Уладзіміра Пуціна і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель у Мінску працягнуліся ў пашыраным фармаце.
Як перадае "Інтэрфакс", да лідараў дзяржаў далучыліся міністры замежных спраў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі. Аднак ніякай інфармацыі пра дэталі перамоваў пакуль што няма.
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску
Фота — БЕЛТА