Да юбілею Філарэта выдадзена адразу 2 кнігі
Да 75-годдзя Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выдадзена адразу 2 кнігі. Прэс-служба Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі падрыхтавала кнігу "Жыццё на шляху праўды (Мітрапаліт Філарэт з роду Вахрамеевых)". Таксама выдавецтва Беларускага Экзархата выдала кнігу "Дарогамі Праваслаўнай Беларусі". "Наша Ніва" паведамляе, што першым раздзеле кнігі распавядаецца пра род Вахрамеевых, у тым ліку пра бацькоў уладыкі. Аповед уяўляе сабой сямейную хроніку, якую склаў Варфаламей Вахрамееў, бацька Патрыяршага Экзарха Беларусі.
Другі раздел кнігі — гэта ўспаміны Мірапаліта Філарэта аб сваім дзяцінстве і юнацтве, аб пачатку святарскага шляху і аб сваіх настаўніках.
Трэці раздзел з’яўляецца нарысам пра служэнне Мітрапаліта ў розных сферах пастырскай дзейнасці.
"Дарогамі Праваслаўнай Беларусі", складзеная святаром Мінскай епархіі Сергіем Бегіянам, — гэта спроба як мага больш поўна расказаць аб Праваслаўі на беларускай зямлі. Па інфармацыі Беларускага праваслаўнага інфармацыйнага партала, у кнізе прадстаўлены багаты фотаматэрыял, унікальная архіўная інфармацыя і парафіяльныя дакументы, якія сведчаць аб важнейшых падзеях царкоўнай гісторыі, святарах і святынях нашай зямлі.