“Дабрабыт” Свабоднага тэатра – які ён і як ствараўся?
Беларускі свабодны тэатр парадаваў прыхільнікаў новай пастаноўкай – 11 студзеня прайшоў перадпаказ спектакля “Дабрабыт”. Праца рэжысёра Юліі Шаўчук і драматурга Марыі Бяльковіч адразу ж атрымала станоўчыя водгукі. Прынамсі, тых гледачоў, якія здолелі трапіць на прэўю спектакля.
Чым адметны гэты спектакль Беларускага свабоднага тэатра? Што хочуць сказаць “Дабрабытам” гледачам рэжысёр і драматург? Ці важна стваральнікам спектакля, як на іх працу адрэагуе беларуская тэатральная крытыка? Ці існуе пагроза наведвання спектакля “тэатраламі” ў міліцэйскай форме?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр спектакля “Дабрабыт” Юлія Шаўчук і драматург Марыя Бяльковіч.
У студыі Еўрарадыё рэжысёр спектакля “Дабрабыт” Юлія Шаўчук і драматург Марыя Бяльковіч.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.