Дачка Юліі Чарняўскай: Сёння маму ўтрымліваюць як закладніка

Дачка Юліі Чарняўскай: Сёння маму ўтрымліваюць як закладніка

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца суўладальніца TUT.by, ўдава Юрыя Зісера культуролаг Юлія Чарняўская, якая імаверна была затрымана 18 траўня. У аўторак да яе прыйшлі сілавікі, праз нейкі час Чарняўскую прывезлі ў 1-ю гарадскую клініку, дзе яе вартаваў аператыўнік. З бальніцы ў той жа дзень яна выпісалася, але дахаты не прыехала.

"Сёння маму ўтрымліваюць як закладніка, запалохваюць яе і аказваюць ціск, піша ў Facebook дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія. — Арганізоўваюць інфармацыйную блакаду, каб дэзарыентаваць, прымусіць адчуваць сябе разгубленай і не пускаюць да яе адваката".

Яўгенія Чарняўская падкрэслівае, што маці "не з'яўляецца акцыянерам Tut.by, не ведае ніякіх унутраных працэсаў". Нагадвае, што яна "інвалід, і апошнія 10 гадоў пакутуе ад моцных боляў у хрыбетніку і нагах". "Большую частку дня яна праводзіць лежачы ў ложку, працуе таксама лежачы за ноўтбукам, бо сядзець і хадзіць ёй вельмі балюча, — піша Яўгенія. — Таксама ў яе сур'ёзныя праблемы з сэрцам".

"Мне відавочна, што маму выкарыстоўваюць сілавыя органы, каб ціснуць на Tut.by", — адзначае дачка Юліі Чарняўскай.

18 траўня TUT.by быў заблакаваны, стала вядома пра крымінальную справу. Супрацоўнікаў TUT.by падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Па версіі сілавікоў, яны як рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій атрымлівалі льготы, але займаліся дзейнасцю, не прадугледжанай у ПВТ. Прайшлі затрыманні і ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі