ДАІ патлумачыла, чаму не будзе штрафаваць Лукашэнку (фота)
ДАІ патлумачыла, чаму не будзе штрафаваць Аляксандра Лукашэнку за парушэнне правіл дарожнага руху. Чытач "Нашай Нівы" (яго прозвішча не называецца) звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку неаднаразовым парушэнням ПДР, дапушчаным кіраўніком дзяржавы. У кастрычніку 2015-га Лукашэнка за рулём Mercedes праехаў па МКАД-2. Пры гэтым ён быў не прышпілены. А ў траўні 2016-га 11-гадовы Мікалай Лукашэнка працаваў на трактары "Беларус". Пры гэтым прысутнічаў і яго бацька.
Нядаўна выканаўца абавязкаў начальніка Упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Рудэнка адказаў чытачу "НН", што адміністратыўны працэс пачынацца не будзе, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй кіраўнік дзяржавы "валодае недатыкальнасцю".
Фота: nn.by