ДАІ: Зімовую гуму на машыны трэба ставіць ужо цяпер
Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам загадзя паклапаціцца пра сезонную замену шынаў. Як паведамляе БЕЛТА, па прагнозах сіноптыкаў у бліжэйшыя дні будзе неспрыяльнае надвор’е з начнымі замаразкамі, дажджом і мокрым снегам. А пры тэмпературы ніжэйза 7 градусаў у летняй гумы мяняюцца ўласцівасці і пагаршаецца счапленне з дарогай. Зімовыя шыны значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем і лапамагаюць скараціць тармазны шлях.
Згодна з правіламі дарожнага руху, выкарыстоўваць зімовыя шыны трэба з 1 снежня па 1 сакавіка, аднак з улікам неспрыяльнага прагнозу памяняць колы варта ўжо цяпер. Апроч таго, кіроўцам раюць выбіраць бяспечны хуткасны рэжым і быць гранічна ўважлівымі падчасу руху, асабліва ў цёмны час сутак.