Дакумент, які падпішуць лідары краін, перададуць кантактнай групе
Перамовы ў Палацы Незалежнасці ў Мінску па сітуацыі на Данбасе працягваюцца 12 гадзінаў.
11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй удзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Як інфармуе РІА "Новости", выніковы дакумент мінскага саміта, які падпішуць лідары Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, перададуць трохбаковай кантактнай групе (Украіна — Расія — АБСЕ). Апошняя, нагадаем, два дні, як засядае ў Мінску. У яе ўваходзяць і прадстаўнікі самаабвешчаных "ЛНР" і "ДНР".
Вядома, што дакумент складаецца, як мінімум, з 10 пунктаў.
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску