Данецкія сепаратысты гатовыя ўлічыць зварот Пуціна аб пераносе рэферэндуму
Кіраўнік Расіі заклікаў іх перанесці рэферэндум аб федэралізацыі з 11 траўня на пазнейшы тэрмін.
Ён адзначыў, што сітуацыя ва Украіне развіваецца паводле самага неспрыяльнага сцэнара.
Прадстаўнікі "Данецкай народнай рэспублікі" кажуць, што ўлічаць заклік Уладзіміра Пуціна. "Мы спадзяемся знайсці паразуменне з Масквой", — заявіў у каментары РБК Міраслаў Рудэнка, сустаршыня прэзідыума Народнага Савета ДНР. Паводле яго словаў, пакуль ніякіх рашэнняў яго таварышы па апалчэнні не прынялі. Цяпер ідзе падрыхтоўка да галасавання. ДНР і "Луганская Народная рэспубліка" плануюць правесці яго ў нядзелю.
Фота — vdwebworld.blogspot.com