Дапамога па беспрацоўі ў Літве і Польшчы большая за заробкі ў Беларусі
У той жа час мінскія беспрацоўныя за мінулы месяц атрымалі ў сярэднім па 33 тысячы рублёў дапамогі ад дзяржавы Такую лічбу падае ўпраўленне занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Еўрарадыё вырашыла параўнаць, як жывецца беспрацоўным у Беларусі і ў суседніх краінах.
Велічыня дапамогі па беспрацоўі ў Літве больш за нашую ў 27 разоў. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад супрацоўніцы прэс-службы літоўскага Міністэрства сацыяльнай бяспекі і працы Ліны Бурбайтэ.
Ліна Бурбайтэ: “Мінімальная велічыня 350 літаў (каля 100 еўра), сярэдняя 689,79 літаў (каля 200 еўра). А максімальная дапамога 1041 літ (каля 300 еўра)”
Адпаведная сума вылічваецца для кожнага ў залежнасці ад набытага стажу працы і велічыні папярэдніх заробкаў. Падобная сістэма дзейнічае таксама і ў Польшчы.
Там беспрацоўныя могуць разлічваць у сярэднім на 140 еўра дапамогі штомесяц, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе польскага Міністэрства працы і грамадскай палітыкі.
Супрацоўніца прэс-службы: “Гэта дадзеныя на 1 снежня 2009 года. Асноўная велічыня складае 575 злотых (каля 139 еўра)”
Гэтая велічыня таксама змяняецца ў залежнасці ад колькасці адпрацаваных гадоў. Мінімум, на які могуць разлічваць палякі, – гэта 111 еўра (440 злотых), а максімальная сума – 166 еўра (690 злотых).
Дарэчы, у Польшчы беспрацоўныя могуць быць занятыя на грамадскіх працах. Пры гэтым кожная гадзіна такой працы аплочваецца дадаткова. Зарабіць тут можна крыху больш як 2 долары за гадзіну (6,8 злотых).
Супрацоўніца прэс-службы: “Існуе спецыяльны “актывізацыйны дадатак”, гэта па-іншаму, сродкі, які даюць за выкананне карысных для грамадства прац. Гэта не прымусовыя працы, іх мэта – актывізаваць беспрацоўных”
А вось у Беларусі грамадскія працы з’яўляюцца для беспрацоўных абавязковымі. Да таго ж разлічваць на ўзнагароду за іх выкананне не выпадае. Відавочна, нашыя чыноўнікі — прыхільнікі сістэмы “усё ўключана” , а 33 тысячы рублёў, на іх думку, — дастатковая кампенсацыя за ганаровы статус беспрацоўнага.
Фота: www.gorobzor.ru