Дарадца Ціханоўскай прапануе адказаць Лукашэнку спыненнем перавозкі грузаў

Дарадца Ціханоўскай прапануе адказаць Лукашэнку спыненнем перавозкі грузаў

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы магчымы адказ на эскалацыю рэжымам Аляксандра Лукашэнкі міграцыйнага крызісу на межах. "Тэрмінова спыніць грузавыя перавозкі (аўтамабілі і цягнікі) [праз мяжу з Беларуссю] да стабілізацыі сітуацыі на мяжы з ЕС", піша ён у Twitter. Таксама Вячорка прапануе "прыняць санкцыі ў дачыненні да банкаў рэжыму і праваахоўных органаў, адказных за незаконны ўвоз мігрантаў".

У панядзелак да мяжы з Польшчай прыбыла калона, у якой было больш за тысячу мігрантаў. Яны спрабуюць прарвацца на польскую тэрыторыю, ламаюць агароджу. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда праводзіць з кіраўніцтвам краіны тэрміновую нараду наконт сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.

Дарадца Ціханоўскай прапануе адказаць Лукашэнку спыненнем перавозкі грузаў
Нарада ў прэзідэнта Польшчы / twitter.com/Den_2042

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі