Дарадца Парашэнкі: Прэзідэнт не падмануў беларусаў-добраахотнікаў

Дарадца Парашэнкі: Прэзідэнт не падмануў беларусаў-добраахотнікаў

Дарадца прэзідэнта Украіны Ігар Смяшко заявіў у каментары Еўрарадыё, што абяцанне Пятра Парашэнкі беларусам, якія ваявалі на баку Украіны, даць украінскае грамадзянства, трэба выканаць. Тое, што гэтага не адбылося дагэтуль — няправільна. Але падману з боку прэзідэнта Украіны ў гэтай сітуацыі няма, кажа Смяшко:

“Я думаю, што гэта няправільна. На жаль, зараз вельмі шмат рэчаў нагружана на вертыкаль прэзідэнцкай улады, але гэтае пытанне, я абяцаю, уздыму. Дзякуй, што нагадалі — я не думаю, што прэзідэнт падмануў. Проста, гэта разбор з прэзідэнцкай адміністрацыяй трэба праводзіць”.

Нагадаем, што пад крымінальную адказнасць у Беларусі цяпер трапляюць не толькі наёмнікі, якія ваююць за грошы, але і добраахвотнікі. У Следчы камітэт і Генпракуратуру Беларусі накіраваныя ўжо 16 матэрыялаў афіцыйных праверак у дачыненні да 24 чалавек. Акрамя таго міліцыя рыхтуе яшчэ 9 матэрыялаў на 11 беларускіх грамадзян, у тым ліку на аднаго загінулага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі