Дарогі ў Віцебску шмат гадоў без рамонту. Чыноўнік: “Усё будзе нармальна”

Дарогі ў Віцебску шмат гадоў без рамонту. Чыноўнік: “Усё будзе нармальна”

Віцяблянін Канстанцін Смолікаў апублікаваў у “Фэйсбуку” фота дарогі на вуліцы Пскоўская ў Віцебску. Пасля зімы на ёй шмат маленькіх ям, якія напоўненыя вадой. Жыхар абласнога цэнтра піша, што дарога нагадвае дарогу жыцця, якую не рамантавалі шмат гадоў. Па яго словах, за дзесяць гадоў нічога не змянілася, асфальту і тратуараў няма.

Іншыя віцябляне ў каментарыях дадаюць, што такая сітуацыя не толькі на вуліцы Пскоўская. Рамонт, калі і робіцца, то абы як: “У мокрыя дзіркі насыплюць друзу, пройдуцца драўляным слупком, патаўкуць, і ўсё. Гэта рамонт”.

“Паглядзіце, якая зіма была. Вада ўсё руйнуе”

У адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Еўрарадыё распавялі, што дарогу на вуліцы Пскоўская рамантавалі два гады таму і паклалі там асфальт.

“Дарога рамантавалася, — адказаў Еўрарадыё намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Ільмовіч.  — Два гады таму асфальт паклалі. Была праблема па адным участку, але літаральна на мінулым тыдні яго падрамантавалі. Цяпер не працуюць асфальтавыя заводы, таму, пазней, напэўна, яго адрамантуюць. Думаю, што ўсё там будзе нармальна. Паглядзіце, якая зіма была. Вада ўсё руйнуе”.    

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі