Дар'я Домрачава на працягу пары тыдняў вырашыць, ці працягваць кар'еру
Бліжэйшым часам біятланістка Дар'я Домрачава прыме рашэнне, ці працягваць далей сваю кар'еру. Пра гэта муж спартсменкі Уле-Эйнар Б'ёрндален паведаміў нарвежскім СМІ, перадае БЕЛТА.
Па словах Б'ёрндалена, агульная сітуацыя змянілася. "Мы павінны вырашыць, ці будзе Дар'я працягваць выступаць. Яна вызначыцца ў бліжэйшыя пару тыдняў", — сказаў ён.
2 чэрвеня, як паведамляла Еўрарадыё, пра завяршэнне сваёй спартовай кар'еры заявіла яшчэ адна беларуская біятланістка — Надзея Скардзіна.