Дар'я Домрачава сёння паўдзельнічае ў індывідуальнай гонцы
Яна пройдзе на чэмпіянаце свету ў фінскім Канціялахці. Пачатак у 19.15 паводле беларускага часу
11 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у фінскім Канціялахці, пройдзе індывідуальная гонка сярод жанчын на 15 км. Пачатак у 19.15 паводле беларускага часу.
Расклад гонак на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Кантыялахці
Дар'я Домрачава выйдзе на старт пад 28-м нумарам, яе саперніца за перамогу ў агульным заліку Кубка свету фінка Кайса Мякярайнен стартуе 36-й. Таксама ў гонцы паўдзельнічаюць беларускі Надзея Скардзіна (у яе 18-ы нумар), Надзея Пісарава (39-ы), Анастасія Дубарэзава (67-ы) і Ірына Крыўко (99-ы стартавы нумар).
Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)
Фота: AFP