Дар'я Домрачава ўпусціла перамогу ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы пераследу на 10 кіламетраў на этапе Кубка свету, які праходзіць у Нарвегіі.  Домрачава лідыравала на працягу ўсёй гонкі. Да апошняга агнявога рубяжу беларуска страляла без промахаў і мела запас перад немкай Сімонай Хаўсвальд і шведкай Ганнай-Карын Олафсан-Зідэк у 15 секундаў. Аднак падчас апошняй стральбы прамахнуліся усе лідэры. Нават пасля гэтага Дар'я Домрачава мела перавагу перад Хаўсвальд у некалькі секундаў. Аднак сілаў на далейшую барацьбу ў беларускі не засталося і яна прапусціла наперад немку, якая і выйграла гонку (адставанне Дар'і ад яе склала 5,4 секунды).

Трэцяе месца заняла Ганна-Карын Олафсан-Зідэк, якая прайграла Хаўсвальд 39,8 секунды. Людміла Калінчык была 15-й (3 промахі на агнявых рубяжах), Надзея Скардзіна фінішавала 24-й (адстраляла без промахаў), а Вольга Кудрашова — 34-й (таксама адстраляла без промахаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі