Дашкевіч патлумачыў, чаму за Курапаты атрымаў толькі трое сутак

Дашкевіч патлумачыў, чаму за Курапаты атрымаў толькі трое сутак

13 сакавіка пасля трох сутак арышту на свабоду выйшаў адзін з лідараў супрацьстаяння ў Курапатах Зміцер Дашкевіч.

"Чаму толькі трое сутак, а не больш? Гэта ж лібералізацыя. Мы жывем у часы лібералізацыі. Маглі даць тры гады. Увогуле дзіўна, што тое, што іх раззлавала найбольш — спыненне тэхнікі, будоўлі, — усё правалілася. Мяне апраўдалі па гэтых пунктах", — сказаў Зміцер Дашкевіч.

Па яго словах, назіранне за сітуацыяй у Курапатах будзе працягвацца. "Мы будзем сачыць. Спадзяемся, што супрацьстаянне там скончанае. Спадзяемся, што кропка ў тэме ахоўных зон будзе пастаўленая", — гаворыць Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча затрымалі днём 10 сакавіка, калі ён выходзіў з офіса Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага. Да яго падышла дзяўчына ў цывільным, назвалася супрацоўніцай міліцыі, пасля чаго апазіцыянера схапілі і адвезлі ў РУУС, дзе абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса — у хуліганстве і парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Паводле пратаколаў, Дашкевіч аказваў супраціў міліцыянтам падчас затрымання, узлез на трактар падчас абароны Курапатаў, парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. У выніку актывіста асудзілі па арт. 23.34 (хуліганства), па артыкуле 17.1 суддзя прыняў рашэнне яго апраўдаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі