Дашкевіча знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы

Дашкевічу пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Абвінавачанне Дзмітрыю Дашкевічу і актывісту "МФ" Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.

Нагадаем, маладафронтаўцы Дашкевіч, Лобаў, а таксама Дзяніс Лазар былі затрыманы ў Мінску 18 снежня. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта ГУУС Мінгарвыканкама, маладых людзей затрымалі ў двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля нібыта за тое, што яны збівалі двух невядомых.

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў сваёй віны ад пачатку не прызнавалі і казалі пра правакацыю спецслужбаў з мэтай ізаляваць іх напярэдадні выбараў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі