Даследаванне: 61% лічыць становішча ў эканоміцы Беларусі дрэнным

Валанцёры раздаюць ежу людзям у Мінску / Reuters
Валанцёры раздаюць ежу людзям у Мінску / Reuters

Беларуская аналітычная майстэрня правяла ў Беларусі чарговае вулічнае апытанне на тэму эканомікі. Людзей папрасілі ацаніць эканамічнае становішча Беларусі і сваёй сям'і, а таксама тое, як гэта становішча змянілася за апошні месяц.

Даследаванне праводзілася ў сакавіку — красавіку 2020 года па метадзе face to face інтэрв'ю. У ім прыняло ўдзел 1075 рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў.

Папярэдняе такое апытанне БАМ правяла ў канцы 2019 года. Тады 38% апытаных ацанілі стан беларускай эканомікі як дрэнны, 51,9% — як сярэдні, 5,7% — як добры. Цяперашняе апытанне паказала сур'ёзныя змены ў настроі беларусаў. Цяпер 61% лічыць эканамічнае становішча дрэнным, 34,9% — сярэднім, і толькі 2,3% — добрым.

Исследование: 61% считает положение в экономике Беларуси плохим

Аўтары даследавання каментуюць, што не бачылі такога скачка ніколі: "Ні ў крызіс 2008-га, ні ў 2011-м, ні ў перыяд пратэстаў у дачыненні да "дэкрэта аб дармаедах" у 2017 годзе".

61,9% апытаных лічаць, што за апошні месяц стан эканомікі краіны пагоршыўся. Тых, хто лічыць, што ён не змяніўся, — 33,2%. 1,1% заўважылі паляпшэнне.

Исследование: 61% считает положение в экономике Беларуси плохим

Перамены ў сямейным бюджэце беларусы ацэньваюць не так радыкальна. Пагаршэнне за апошні месяц адзначылі 38,1% апытаных. 54,9% лічаць, што эканамічнае становішча іх сям'і не змянілася. 1,9% — што яно палепшылася.

Исследование: 61% считает положение в экономике Беларуси плохим

35,5% апытаных сёлета ацанілі становішча сваёй сям'і як дрэннае. У канцы 2019 года такіх было 28,3%. Тых, хто лічыць, што фінансавая сітуацыя ў сям'і не змянілася, стала менш: 55,2% цяпер супраць 58,8% чатыры месяцы таму. Як добрае становішча сваёй сям'і ацэньваюць 6,2% (раней іх было 9,8%).

Исследование: 61% считает положение в экономике Беларуси плохим

Беларуская аналітычная майстэрня (BAW) адкрыта ў 2012 годзе ў Варшаўскім універсітэце пад кіраўніцтвам сацыёлага Андрэя Вардамацкага. Яна займаецца вывучэннем грамадскай думкі ў Беларусі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі