Дэмсілы заклікаюць ісці на рэферэндум і перакрэсліваць абодва адказы
Дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў ісці на канстытуцыйны рэферэндум і перакрэсліваць абодва варыянты адказу ў бюлетэні. Гэта зроюіць бюлетэнь несапраўдным.
Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў дэмакратычных сіл 21 студзеня.
Фота сапсаванага бюлетэня прапануецца адпраўляць на платформу "Голас", каб паказаць рэальную сітуацыю з галасаваннем на розных участках і гарадах.
Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага. На ім беларусам прапануюць адказаць толькі на адно пытанне: ці згодныя яны з зменамі ў Канстытуцыі?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.