Дэпутат: Да лета трэба хоць бы вярнуць зніжку на дарожны збор для пенсіянераў

Вуліца ў Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Вуліца ў Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

З 1 красавіка ў Беларусі павінен быў запрацаваць новы парадак аплаты дарожнага збору. Планавалася, што пошліну адвяжуць ад тэхагляду, і яе можна будзе выплачваць памесячна — зыходзячы з таго, колькі чалавек ездзіць на аўтамабілі.

Аднак змен у парадак аплаты збору беларусы так і не дачакаліся. Чаму? "Форма прыняцця гэтага рашэння — указ, а ўказы прымаюцца не ў Палаце прадстаўнікоў, — адказвае на пытанне Еўрарадыё дэпутат Вольга Палітыка, якая займаецца пытаннямі аплаты дарожнага збору. — Таму пытанне трошкі не па адрасе".

Депутат: К лету нужно хотя бы вернуть скидку на дорожный сбор для пенсионеров

"Усе чакалі, што з 1 красавіка нешта зменіцца, — працягвае дэпутат. — Думаю, частка аўтамабілістаў нават не спяшаліся праходзіць тэхагляд і выплачваць пошліну ў спадзеве, што можна будзе гэта рабіць памесячна. Таму мы ўжо на гэтым недаатрымаем нейкія сродкі ў даходную частку дарожнага фонду".

На думку Вольгі Палітыка, хоць парадак аплаты дарожнага збору вырашана не змяняць, да лета мела б сэнс вярнуць 50-працэнтную зніжку для пенсіянераў, у якіх ёсць аўтамабіль, правы кіроўцы і дзейсная медыцынская даведка. Гэта значыць для тых, хто рэальна карыстаецца машынай.

"Думаю, у сітуацыі, калі вырашана не выдаткоўвацца на нейкае дадатковае адміністраванне, гэта было б правільна. І большую частку збору пакідаць у рэгіёнах — там, дзе гэтая пошліна выплачваецца. Каб людзі рэальна бачылі: вось мы плацім — і вось дарогі там, дзе мы жывём, становяцца лепш", — падсумоўвае Вольга Палітыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі