Дэпутат Марзалюк: Па законе кожны чыноўнік абавязаны валодаць беларускай мовай

Дэпутат Марзалюк: Па законе кожны чыноўнік абавязаны валодаць беларускай мовай

У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, але наша дзвюхмоўе павінна быць паслядоўным, увасабляцца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і ўсімі дзеючымі законамі. А гэта значыць, што ўсе, асабліва чыноўнікі, павінны валодаць не толькі рускай, але і беларускай мовамі. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

“Найважнейшым элементам для дзвюхмоўя з’яўляеца нармальнае веданне беларускай мовы ўсімі. Шмат хто проста не ведае законаў Беларусі, і я настойліва раю ўсім прачытаць закон “Аб дзяржаўнай службе”, якім кіруюцца ў тым ліку і парламентарыі: веданне на ўзроўні адказаў, на ўзроўні вуснай літаратурнай мовы абавязковае па законе “Аб дзяржаўнай службе” для ўсіх. Таму, я абсалютна згодны з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, што чым больш мы будзем культываваць родную мову ― тым лепш для нас усіх”.

Па словах Ігара Марзалюка, варта ўсвядоміць, што беларуская мова ― ніякая не прыдуманая мова, што гэта не “уніяцкі дыялект” і не “польское наречие”. Марзалюк кажа, што адным з кірункаў яго працы ў парламенце будзе  “прывядзенне ў належны парадак сістэмы адукацыі”. І беларуская мова ў гэтым “належным парадку сістэмы адукацыі” займае значнае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі