Дэпутат Здановіч прапануе вярнуць ніжнюю планку балаў ЦТ

Старшыня сталая камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімір Здановіч лічыць мэтазгодным вярнуць ніжнюю мяжу вынікаў цэнтралізаванага тэставання, паведамляе БелаПАН. Павінна быць мінімальная колькасць балаў, каб абітурыент меў права падаваць дакументы ў вну, лічыць ён. У 2008 годзе такая мяжа была і складала 20 балаў. Потым яе для асобных прадметаў знізілі да 13-15 балаў, а з 2009 года сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання выдаюць усім абітурыентам, якія набралі адзін і болей балаў. Дэпутат Здановіч лічыць ганьбай, калі на педагагічныя спецыяльнасці паступаюць людзі, у якіх у сукупнасці па ўсіх прадметах 50 балаў.

Апроч таго, парламентар выказаўся за ўвядзенне псіхолага-педагагічнага сумоўя для паступлення ў педагагічныя вну. Да таго ж, варта не пазбаўляцца ў школах ад настаўнікаў сталага веку. Яны маюць каласальны досвед працы і таму з ім трэба як мага болей падаўжаць кантракты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі