Дэпутатам Мінгарсавета нагадалі пра Быкава (фота + відэа)
Актывісты кампаніі “Гавары праўду!” 12 ліпеня перадалі ў Мінгарсавет 110 тысяч подпісаў за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў вуліцу імя Васіля Быкава. Перад пачаткам акцыі па перадачы подпісаў лідэр кампаніі Ўладзімір Някляеў прызнаўся, што арыгінальных подпісаў у іх усяго 5 тысяч. Яшчэ 105 тысяч подпісаў – гэта адсканаваныя лісты з подпісамі. Арыгіналы, нагадаем, зніклі з офісу падчас ператрусу, з арэндаванай для падліку подпісаў кватэры і з машыны актывіста кампаніі Міхася Башуры.
Зварот да дэпутатаў ад перайменаванні вуліцы Мінска Някляеў падпісваў апошнім, у скверы каля Мінгарсавета. Акрамя яго, там ужо стаялі подпісы Барадуліна, Грушавога, Вайтовіча, Фядуты ды іншых вядомых людзей. Якую канкрэтна вуліцу прапаноўваецца перайменаваць, у звароце не гаворыцца.
Някляеў: “Я думаю, што мы не будзем напружваць дэпутатаў – няхай яны на сябе возьмуць гэтую адказнасць. Але я мяркую, што гэта павінна быць адна з цэнтральных вуліц Мінску. Тут у нас дастаткова “герояў” усялякіх… Што тут: Валадарскага, Свярдлова. Гэта сапраўдныя “героі” Беларусі! Без іх ніяк нельга абыйсціся! Дык вось, мы мяркуем, што гэта павінна быць адна з гэтых вуліц, у самым цэнтры Мінску”.
Актывісты кампаніі пакінулі зварот і сабраныя подпісы (арыгіналы і копіі) у аддзеле па працы са зваротамі грамадзян. Намеснік начальніка аддзела лістоў Мінгарсавету Андрэй Серы Паабяцаў, што яны нікуды не знікнуць. Праўда сам адказваць на пытанне пра сваё стаўленне да ініцыятывы па перайменаванні вуліцы адмовіўся. А Някляеў выказаў упэўненасць, што дэпутаты прыслухаюцца да меркавання людзей і вуліца Быкава ў Мінску будзе. Магчыма, нават у цэнтры горада.
Па словах Някляева, у наданні вуліцы імя Быкава няма ніякай палітыкі.
Някляеў: “Гэта акцыя не мае палітычных мэтаў – ёсць маральная мэта. Калі ёсць традыцыя, называць вуліцы імёнамі лепшых сыноў Беларусі, то справядлівасць патрабуе, каб была вуліца Быкава”.
Тым больш, кажа паэт, што ні жонка паэта, ні ягоныя сыны не папракнулі яго за гэтую ініцыятыву па ўшанаванні памяці Васіля Быкава. А іх меркаванне, кажа, больш значнае, чым ананімаў, якія яго абвінавачваюць у выкарыстанні імя знакамітага пісьменніка ў сваіх палітычных мэтах.