У Каменнай Горцы выбарцы хацелі задаць пытанні дэпутатцы, але яна "захварэла"
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Старавойтава павінна была 1 верасня праводзіць прыём грамадзян. Ён мусіў праходзіць у мінскай сярэдняй школе №12.
Выбарцы планавалі прыйсці на яго і запатрабаваць, каб яна больш актыўна прадстаўляла іх інтарэсы па пытаннях парушэнняў на выбарах і гвалту на мінскіх вуліцах.
Але дэпутатка раптам захварэла і адмяніла прыём.
Дарэчы, іншы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька на сустрэчу з выбарцамі прыйшоў. Яна атрымалася вельмі гарачай. Еўрарадыё вяло стрым з гэтай сустрэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.