Дэпутаткі Палаты носяць страшныя прычоскі, каб не выклікаць непрыязь калег
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава распавяла Еўрарадыё, што насіла прычоску "халу", каб да яе прыязна ставіліся калегі-дэпутаты
У новы склад Еўрапейскага парламента ўвайшло больш за траціну жанчын. Сярод іх ёсць і зусім маладыя дзяўчаты. Найбольш юная жанчына-дэпутат новага Еўрапарламента — датчанка Эмілі Турунэн, якой усяго 25 гадоў. Але Эмілі лічыць, што ані ўзрост, ані пол не з’яўляецца перашкодай у палітычнай дзейнасці:
Эмілі Турунэн: “Думаю, перад намі стаяць вельмі нялёгкія задачы. Мы ж у Еўропе вельмі розныя, аднак наша мэта — дасягнуць максімальнай эфектыўнасці ў палітычным супрацоўніцтве. Мне вельмі цікава пазнаёміцца з іншымі палітычнымі культурамі і традыцыямі. Увогуле мне ўсё тут цікава, людзі выглядаюць адкрытымі і сімпатычнымі. Так што пачатак пакладзены добры”
У беларускай Палаце прадстаўнікоў таксама амаль кожны трэці дэпутат — жанчына. Аднак яны глядзяць на сваю парламенцкую дзейнасць больш прагматычна і не чакаюць ад калег шчырасці ды адкрытасці. Быць жанчынай у палітыцы яшчэ больш складана, чым мужчынам, лічыць экс-дэпутат са стажам Вольга Абрамава:
Вольга Абрамава: “У палітыцы не глядзяць мужчына ці жанчына перад імі, проста жанчын больш жорстка б’юць. Калі жанчына — апанент, то яе стараюцца ўдарыць ніжэй пояса. Гэта класіка палітыкі”.
Вольга Абрамава на ўласным досведзе адчула няроўнае стаўленне з боку калег-мужчын. Галоўным аргументам у некаторых дыскусіях часта было тое, што жанчыны проста не разумеюць пэўных рэчаў, таму што нарадзіліся жанчынамі. Мужчыны-парламентарыі прапускаюць прадстаўніц прыгожага полу перад сабой у дзвярах, кажа Вольга Абрамава, аднак усё гэта “паказуха”:
Вольга Абрамава: “На словах усё прыгожа, вас прапускаюць наперад у дзвярах. Вам могуць саступіць месца, вельмі настойліва, на мяжы з той жа дыскрымінацыяй, беручы вас пад локцік і ставячы перад сабой у буфеце. Вам ніколі не саступяць службовае месца, не дадуць права ўдзельнічаць у важнай службовай камандзіроўцы. Гэтага не дачакаецеся”.
Няма ў беларускім парламенце і жаночай салідарнасці. Па словах Вольгі Абрамавай, сама праца гэтаму не спрыяе: у Палаце прадстаўнікоў няма феміністычнай фракцыі. Аднак дзякуючы таму, што жанчын у беларускай палітыцы стала больш, яны могуць адчуваць сябе ўсё больш свабодна. Раней жа даводзілася ісці на пэўныя ахвяры,каб выглядаць у вачах калег сур’ёзна. Вольга Абрамава распавяла, што яна была вымушана насіць абрыдлую ёй прычоску:
Вольга Абрамава: “Каб зменшыць непрыязь да мяне асабіста, ў першай Палаце прадстаўнікоў я была вымушана насіць такую прычоску “халу” . Гэта, дарэчы, такі кругленькі начосік, які я цярпець не магла ўсе гады”.
У тым складзе парламента большасць жанчын мела партыйнае мінулае, таму лічылася, што менавіта такі “наменклатурны”, “савецкі” стыль у выглядзе найбольш падыходзіць для дэпутацкай працы. Толькі пасля канстытуцыйнага рэферэндуму ў 1996 годзе Вольга Абрамава ў якасці пратэсту вырашыла змяніць прычоску. Яна першая ў беларускім парламенце пафарбавала валасы ў яркі колер, на ўзор галоўнай гераіні папулярнага тады фільма “Пяты элемент”.
Фота — "Тэлеграф"