Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб масавых мерапрыемствах"

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб масавых мерапрыемствах"

На сесіі 2 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні змены  ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі".

Прадстаўляў закконапраект міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

Згодна з новымі нормамі ўсе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца толькі пасля дазволу мясцовых органаў улады. Пры гэтым улады маюць правам вызначаць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. "Для арганізатараў масавых мерапрыемстваў, іншых асоб ўводзіцца прамая забарона публічных заклікаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам абвесткі ў сродках масавай інфармацыі, у інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках пра дату, месца і час яго правядзення", — перадае БЕЛТА словы Кубракова.

Новы закон забараняе весці стрымы з несанкцыянаваных масавых акцыяў "з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды". Праўда, са жніўня 2020-га прынамсі ў Мінску гэта рабіць усё адно немагчыма: паводле загаду ўлады правайдары адключаюць мабільны інтэрнэт.

Таксама ў законе журналісты на масавых мерапрыемствах прыраўноўваюцца да арганізатараў і ўдзельнікаў. "На такіх асоб распаўсюджваецца патрабаванне па выкананні грамадскага парадку нароўні з арганізатарамі і ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў. Устанаўліваецца забарона на выкананне журналістамі, прысутнымі на масавым мерапрыемстве, распарадчых функцый па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама забарона на надзяленне іншых асоб паўнамоцтвамі на аналагічныя дзеянні", — заявіў міністр.

Сёння ў першым чытанні былі таксама прынятыя закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" і праўкі ў закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі