Для асамблеі Міжнароднай камісіі набудуць 1700 бутэлек спіртнога

Для асамблеі Міжнароднай камісіі набудуць 1700 бутэлек спіртнога

Прадпрыемства “Выпрабаванні і сертыфікацыя бытавой прамысловай прадукцыі БелЛІС” правяло тэндар на закупку даволі вялікай партыі алкаголю. Арганізацыя набывае дзесяцігадовы каньяк Ararat Ахтамар, віскі Chivas Regal і віскі Jameson, а таксама белае паўсухое віно Santa Cristina Umbria, віно белае сухое Bramito Del Cervo Chardonay Umb.

Усяго каля 1700 бутэлек алкаголю на суму больш як мільярд рублёў.

На прадпрыемстве карэспандэнту Еўрарадыё патлумачылі, што ў кастрычніку ў Беларусі ўпершыню пройдзе 79-я генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. А БелЛІС даручылі падрыхтавацца да гэтай падзеі.

Крыніца на прадпрыемстве: “Мы абвяшчалі тэндар, але ён скончыўся 23 верасня. Прыйшлі заяўкі, разглядаюцца. Нас цікавіць менавіта гэты асартымент. У Мінску праходзіць генеральная асамблея МЭКа — Міжнароднай электратэхнічнай камісіі — дзве тысячы замежнікаў прыязджае! Дзяржава прасіла нас заняцца арганізацыяй гэтай асамблеі”.

Асамблея, як піша Нацыянальны камітэт Міжнароднай электратэхнічнай камісіі, стане маштабным форумам не толькі эканамічнай і навукова-тэхнічнай супольнасці краіны, але і ўсяго сусвету. У Мінск прыбудзе каля 1500 экспертаў і спецыялістаў, якія фармуюць міжнародную тэхнічную палітыку на рынку электратэхнікі, электронікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергаэфектыўнасці, альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Фота: palais-coburg.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі