Для беларускіх чыноўнікаў наладзілі заняткі "па мабілізацыйнай гатоўнасці"

Збор ваеннаабавязаных войскаў тэраабароны ў Мінску, ілюстрацыйнае фота

Збор ваеннаабавязаных войскаў тэраабароны ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / @modmilby

Сёння для чыноўнікаў ва ўсіх рэгіёнах краіны пачынаюцца "штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці". Аб гэтым паведамляюць у міністэрстве абароны Беларусі. Навучанне працягнецца да 11 кастрычніка і будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў.

"Заняткі накіраваны на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў", адзначылі ў Мінабароны. Запланаваны тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, дзе будуць абмяркоўвацца і адпрацоўвацца неабходныя навыкі супрацоўнікаў выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.

Правядуць таксама прызыў ваеннаабавязаных на аднадзённы збор. У час гэтага збору плануецца адпрацаваць парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі