Для прадпрымальнікаў рыхтуюць спіс свабодных аб'ектаў горада Мінска

Малыя вытворчыя прадпрыемствы сталіцы змогуць узяць у арэнду свабодныя плошчы. Даведацца пра пустыя памяшканні можна будзе на сайце Мінгарвыканкама, у найбліжэйшы час там павінна з'явіцца адпаведная база даных, паведамляе Першы тэлеканал.
Па даручэнні старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі актыўны ўдзел у стварэнні базы возьме Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва. Будуць таксама апублікаваны даступныя памяшканні, якія да гэтага часу пуставалі ці выкарыстоўваліся неэфектыўна.

Адміністрацыі раёнаў сталіцы ўжо сабралі інфармацыю аб свабодных вытворчых плошчах і памяшканнях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці — гэта амаль 60 тысяч квадратных метраў і 300 новых прамысловых прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі