Для сацапытанняў на выбарах акрэдытаваныя шэсць сацыялагічных структураў

Для сацапытанняў на выбарах акрэдытаваныя шэсць сацыялагічных структураў

Для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі акрэдытацыю атрымалі шэсць сацыялагічных структур.

Як паведамляе БЕЛТА, гэта Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

Акрэдытацыя азначае, што толькі гэтыя сацыялагічныя службы маюць права праводзіць сацыялагічныя апытанні па выбарах прэзідэнта і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначала, што ЦВК не замаўляе правядзенне экзіт-полаў і не ўмешваецца ў гэты працэс. Акрэдытацыю выдае камісія, утвораная пры Савеце Міністраў, яна працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Дарэчы, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, як адзначана на яго сайце, складаецца з 12 пастаянных работнікаў і працуе ў двух кабінетах. Увесь інстытут мае тры камп'ютары, два прынтары і адзін ксеракс. Апошнія даследаванні інстытута на сайце пазначаныя 2003 годам.

Фота: trassae95.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі