Для Шклоўскага завода газетнай паперы пасадзяць спецыяльныя дрэвы
Больш за сотню гектараў спецыяльных дрэваў будуць пасаджаныя сёлета ў Беларусі для Шклоўскага завода газетнай паперы. Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, для забеспячэння
сыравінай прадпрыемства сёлета ў нашай краіне будуць створаныя 110
гектараў "плантацыйных лясных культур".
Таксама на 310 гектарах пасадзяць "энергетычныя плантацыі хуткарослых пародаў дрэваў". Яны мусяць забеспечыць цеплаэнергетычныя ўстаноўкі, якія працуюць на мясцовых відах паліва.
Таксама на 310 гектарах пасадзяць "энергетычныя плантацыі хуткарослых пародаў дрэваў". Яны мусяць забеспечыць цеплаэнергетычныя ўстаноўкі, якія працуюць на мясцовых відах паліва.