Для таксістаў і кур'ераў у Мінску адмянілі абавязковую прышчэпку ад COVID-19

Патрабаванне да кіроўцаў мінскіх таксі вакцынавацца пратрымалася тыдзень / kurjer.info​
Патрабаванне да кіроўцаў мінскіх таксі вакцынавацца пратрымалася тыдзень / kurjer.info​

Таксісты і кур'еры ў Мінску больш не абавязаныя рабіць прышчэпку ад COVID-19 і прад'яўляць сертыфікат аб вакцынацыі па патрабаванні. Пра гэтае патрабаванне стала вядома напярэдадні, а ў пятніцу яго ўжо адмянілі.

Аб адмене "Змяненняў у комплексны план санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску" паведаміў Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Змены, прынятыя 14 кастрычніка, прадугледжвалі, што ўсе кур'еры і кіроўцы таксі ў Мінску павінныя быць вакцынаваныя ад каранавіруса. Прычым прышчэпку яны мусілі зрабіць да 1 лістапада і па патрабаванні паказваць дакумент аб вакцынацыі.

Днямі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рашэнне ўрада і мясцовых уладаў увесці масачны рэжым і ўзмацніць адказнасць за яго парушэнне. Ён таксама выказаўся супраць прымусовай, па яго адчуваннях, вакцынацыі грамадзян. "Я не магу забараняць вакцынаваць людзей, але і напружваць вы людзей не будзеце", казаў чыноўнікам Лукашэнка.

Між тым у Беларусі захоўваецца вельмі напружаная сітуацыя з захворвальнасцю на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі