"Дняпро" — "Тарпеда" (Мінск) — 1:2 (відэа)
У пятніцу стартаваў 13-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Магілёве "Дняпро" прымала мінскае "Тарпеда". Аўтазаводцы атрымалі валявую перамогу — 2:1. Аляксандр Паўлаў вывеў наперад гаспадароў поля на 22-й хвіліне. На 71-й з пенальці Сяргей Русак зраўняў лік. Пераможны гол на 84-й забіў Барыс Цыганкоў.
Іншыя матчы пройдуць у суботу, нядзелю і панядзелак. Цэнтральны паядынак тура — БАТЭ — "Шахцёр", ён адбудзецца ў нядзелю, 24 чэрвеня, на Барысаў-Арэне, пачатак у 18:45.
БАТЭ лідыруе ў першынстве з адрывам на 6 ачкоў ад мінскага "Дынама", "Шахцёр" і "Віцебск" адстаюць на 7 ачкоў.