Добра, што ў Беларусі спрабуюць затрымаць дактароў-замежнікаў — Салавей

Медыкі, ілюстрацыйнае фота

Медыкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Тое, што мінскі рэжым спрабуе ўтрымаць у краіне дактароў-замежнікаў, можна ацаніць толькі станоўча. Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў доктар Станіслаў Салавей, намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднагага пераходнага кабінета.

У СМІ з'явіліся паведамленні, быццам недахоп дактароў улады спрабуюць вырашыць за кошт прыцягнення студэнтаў-замежнікаў. Станіслаў Салавей не бачыць у гэтым нічога кепскага.

Па яго словах, гэтыя студэнты вучыліся па тых самых праграмах, што і беларускія, таму ў кампетэнцыі ім адмаўляць не выпадае: "Патэнцыйна і тэарэтычна гэта людзі, якія здаюць тыя ж іспыты, іх вучаць на тых жа кафедрах, па тых жа праграмах. Таму тут я не бачу нічога кепскага, а адны толькі плюсы: дзяржава спрабуе прыцягнуць высокакваліфікаваных спецыялістаў. Гэтак сама робіць Польшча, гэтак сама робіць Германія — спрабуюць прыцягнуць выскокваліфікаваных спецыялістаў. Дактары — адны з іх. Таму — малайцы, без сарказму!".

Станіслаў Салавей кажа, што пры навучанні да студэнтаў-замежнікаў ставяцца не меншыя патрабаванні, чым да беларускіх навучэнцаў: "Да замежных студэнтаў маглі быць крыху зніжаныя патрабаванні: вось табе адзнака — і ідзі. Такое праскоквала, але не сказаў бы, што гэта была масавая з'ява, каб гаварыць, быццам замежнікі, якія скончылі медуніверсітэт, некампетэнтныя. /.../ Таму мы не маем маральнага права казаць, што сярэдні студэнт-замежнік выходзіць з горшымі ведамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі