Доктар Сайкоў: прымусовае кадаванне не мае сэнсу
Пад патранажам міліцыі 150 алкаголікаў пайшлі на кадаванне да псыхатэрапеўта Дзмітрыя Сайкова. Іншыя калегі Сайкова ад удзелу ў міліцэйскай акцыі адмовіліся.
Сеансы прайшлі ў Паставах і ў пасёлку Ноўка пад Віцебскам, куды міліцыянты даставілі п’яніц з чатырох бліжэйшых раёнаў. Сваю методыку адвучвання ад палення, алкагалізму і абжэрства Сайкоў практыкуе 16-ы год.
Бальшыня пацыентаў, якіх сабралі ў Пастаўскім доме культуры і ў ДК пасёлка Ноўка, – мужчыны і жанчыны працаздольнага ўзросту, якія яшчэ маюць жыцьцёвыя пэрспэктывы. Таму правядзеньне дабрачыннага кадзіраваньня мэдык лічыць сваім грамадзкім абавязкам. Але гвалтам людзей заганяць на сеансы ён ня хоча. І калі пасьля лекцыі ды прагляду відэафільму нехта не адчуе жадання разьвітацца з алькаголем, то кадаваць яго супраць волі ня мае сэнсу.
Раней псыхатэрапэўт таксама часам пагаджаўся кадзіраваць ад адлькагольнай залежнасьці бясплатна – у выключных выпадках на просьбу сваякоў хворага. Аднак у такіх буйных маштабах дабрачыннасьцю ён пакуль не займаўся.
Супрацоўнікі міліцыі чакаюць станоўчых вынікаў пасля гэтай акцыі, у тым ліку і паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі – сёньня, паводле статыстыкі, у стане алькогольнага ап’янення зьдзяйсьняецца кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне.
Аднак дамагчыся таго, каб чалавек страціў прагу да алькаголю, мала – трэба, каб ён мог уладкавацца на працу, каб у яго быў добры заробак, каб ён меў дзе жыць – адным словам, каб да яго вярнулася годнасць. Каб былі падставы спадзявацца на лепшае, а не “заліваць бяду”.
РэгіёныBY