Сайту "Хартыя'97" дапамагае "ізраільскі мецэнат" Леанід Неўзлін

Леанід Неўзлін

Леанід Неўзлін / DW

"Ізраільскі мецэнат" Леанід Неўзлін дапамагае сайту "Хартыя'97". Пра гэта ў сацсетках расказала галоўная рэдактарка праекта Наталля Радзіна.

Неўзлін нарадзіўся ў Маскве, з канца 1980-х быў партнёрам Міхаіла Хадаркоўскага і адным з ключавых акцыянераў і кіраўнікоў буйных расійскіх бізнесаў — групы "Менатэп" і нафтавай кампаніі "ЮКАС". У 2003 годзе ў сувязі са "справай ЮКАСа" бізнесовец пакінуў Расію і з'ехаў у Ізраіль, дзе атрымаў грамадзянства. Расійскі суд завочна прысудзіў яму пажыццёвае зняволенне.

Цяпер Неўзлін займаецца палітыкай. Нядаўна ён апынуўся ў цэнтры скандалу: паплечнікі Аляксея Навальнага з "Фонда барацьбы з карупцыяй" абвінавацілі яго ў арганізацыі нападу на яшчэ аднаго расійскага апазіцыянера — Леаніда Волкава. У Польшчы па падазрэнні ў арганізацыі гэтага нападу быў арыштаваны Анатоль Бліноў, блізкі да Неўзліна.

"Неўзлін — мой сябар і чалавек, які шмат зрабіў для развіцця дэмакратыі ў многіх краінах. У сённяшніх атаках на яго і неабгрунтаваных абвінавачаннях я бачу руку расійскіх спецслужбаў, а зараз, здаецца, да гэтых нападак актыўна падключыўся і беларускі КДБ", — каментуе Наталля Радзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі