Доктара навук не ўзялі ў выбаркам, бо яна... не мае досведу працы ў выбаркаме

Доктара навук не ўзялі ў выбаркам, бо яна... не мае досведу працы ў выбаркаме

Доктара мастацтвазнаўства ў галіне урбаністыкі і архітэктуры Ірыну Лаўроўскую не ўзялі ва ўчастковую выбарчую камісію ў Брэсце, паведамляе Радыё "Свабода"

Навукоўца сабрала неабходныя 10 подпісаў грамадзян за сваё вылучэнне ў выбаркам на ўчастку №54. Лаўроўская прыйшла на пасяджэнне адміністрацыі Маскоўскага раёну Брэста. 

"Усяго было 20 прэтэндэнтаў стаць чальцамі камісіі. З гэтых 20 ім трэба было выбраць 15. Калі пачыналі галасаваць, то адразу напісалі, што я "не рэкамендаваная“, бо ў іх была рабочая група, якую ўзначаліў Аляксандр Залатухін, начальнік аддзела ідэалогіі Маскоўскага раёну Брэста... Я запярэчыла, якім жа крытэрам не адпавядае мая кандыдатура. Яны адказалі, што я раней не брала ўдзелу ў выбарчых камісіях. Значыць, каб быць чальцом гэтай камісіі, трэба мець стаж удзелу", — расказала журналістам Лаўроўская.

Доктар навук здзіўленая такой матывацыяй. Па словах Лаўроўскай, на пасяджэнні прысутнічалі яшчэ некалькі чалавек з дэмакратычных партый і арганізацый — нікога з іх таксама не ўключылі ў выбаркамы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі