Долар патаннеў адразу на 230 рублёў, еўра — на 280
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У панядзелак, 16 лютага, курс долара знізіўся адразу на 230 рублёў — да 14860, еўра патаннеў на 280 рублёў і цяпер яго курс складае 16960, курс расійскага рубля вырас з 232 да 237,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 13 лютага, курс долара таксама знізіўся — на 210 рублёў — да 15090, еўра патаннеў на 80 — да 17240 рублёў, курс расійскага рубля вырас на 2,5 рубля — да 232 беларускіх рублёў.
Фота: ria.ru