Домрачава адмовілася несці сцяг Беларусі на адкрыцці Гульняў у Сочы (відэа)

Пра гэта лідар жаночай зборнай па біятлоне распавяла ў эфіры тэлеканала "Россия-2".



Домрачава адзначыла, што ёй прапаноўвалі несці на адкрыцці сцяг і гэта для яе вялізны гонар. Але спартоўка адмовілася, бо яшчэ да гэтай прапановы не планавала прымаць удзел у цырымоніі адкрыцця. "Таму што ўжо на наступны дзень у нас афіцыйная трэніроўка, а літаральна праз дзень — гонка", — перадае by.tribuna.com словы Домрачавай.



Нагадаем, 4 лютага стала вядома, што беларускім сцяганосцам на ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях стане першы і адзіны алімпійскі чэмпіён у краіне ў зімовых відах спорту фрыстайліст Аляксей Грышын. Такое рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка.



Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі