Домрачава атрымае за перамогу 150 тысяч долараў
Менавіта столькі складаюць прызавыя ад дзяржавы за "золата" Алімпіяды.
Учора беларуская біятланістка выйграла спрынт і прынесла Беларусі першы алімпійскі медаль у Сочы.
У рамках праекта "Алімпійскі выбар" Домрачава дапаможа Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 1 — яна атрымае 100 мільёнаў рублёў. Яе біятланістка сама выбрала для аказання спонсарскай дапамогі.
"Прессбол" нагадвае, што акцыя "Алімпійскі выбар" — гэта сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартовага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту па падтрымцы дзіцяча-юнайцкага спорту ў нашай краіне.
Як Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі павіншавалі Дар'ю Домрачаву (фота)
Фота — БЕЛТА